У Мінабароны ЗША ацанілі шанцы ўкраінскага контрнаступу

У Міністэрстве абароны Злучаных Штатаў Амерыкі лічаць, што ва ўкраінскай арміі ёсць добрыя шанцы правесці паспяховае контрнаступленне гэтай вясной, піша УНІАН.

02.04.2023 / 18:19

Бахмут. Фота: Libkos, File / AP Photo

У ходзе пасяджэння Камітэта Сената ЗША па ўзброеных сілах кіраўнік Пентагона Лойд Осцін пацвердзіў словы сенатара-рэспубліканца Роджэра Вікера, што ва Украіны цяпер перавага, але на поле бою адбываецца жорсткая барацьба. Паводле яго слоў, у апошні час назіраюцца досыць значныя баявыя дзеянні ў раёне Бахмута.

«Украінцы нанеслі расейцам значныя страты, і расейцы вычарпалі запасы браніраваных машын такім чынам, што ніхто не мог гэтага ўявіць. Таму цяпер мы бачым, што Расія бярэцца за танкі Т-54 і Т-55 у сувязі з тым узроўнем страт, які нанеслі ўкраінцы», — сказаў Осцін.

Міністр абароны ЗША патлумачыў, што раскансервацыя старых савецкіх танкаў сведчыць аб тым, што патэнцыял Расіі ў вайне слабее. Таксама ў яе ўзнікаюць праблемы з недахопам артылерыйскіх боепрыпасаў і іншых сродкаў, праз што Расія вымушаная звяртацца па дапамогу ў Іран і Паўночную Карэю.

«Я думаю, што мы вясной пабачым узмацненне баявых дзеянняў як умову для паляпшэння манеўраў. Што мы зрабілі, і працягваем рабіць — я думаю, што ва Украіны будзе рэальна добры шанец…» — сказаў Осцін.

Пры гэтым сенатар Вікер удакладніў, ці верыць Осцін, што Украіна мае рэальны шанец на значныя прасоўвання ў перыяд ад сёння і да зімы.

«Я веру, што існуе шанец, і мы ўсё робім, што можам, каб забяспечыць, што ў іх лепшая магчымасць быць паспяховымі», — сказаў Осцін.

Чытайце таксама:

Эксперт выказаў меркаванне, для чаго Расія раскансервуе танкі Т-55

«Будзеш палявой жонкай». Жанчын на вайне «размяркоўваюць» для ўцех афіцэраў

Nashaniva.com