«Ідэальны піксель». Глядзіце, якую калекцыю адзення выпусціў модны брэнд Loewe ФОТЫ

Як у старых піксельных гульнях.

16.04.2023 / 21:37

Фота: Loewe

Іспанскі дом моды Loewe прэзентаваў новую калекцыю жаночага адзення, цалкам аформленага ў вялікі піксель. Калекцыя адносіцца да вясны-лета 2023 года.

Сам брэнд спецыялізуецца на люксавых таварах і ёсць адным з найстарэйшых модных дамоў у свеце.

Стыль калекцыі новага адзення, які пазначаны на сайце брэнда, як «ідэальны піксель», імітуе графіку старых і некаторых сучасных піксельных камп'ютарных гульняў (асабліва моцна яно падобна да стылістыкі гульні Minecraft).

Паказваем, як гэта выглядае з боку.

Блакітнае піксельнае худзі і пясчаныя піксельныя штаны. Фота: Loewe

Шэрае піксельнае худзі. Фота: Loewe

Сіняя піксельная куртка з дэніму. Фота: Loewe

Белая піксельная футболка і пясчаныя піксельныя штаны. Фота: Loewe

Сінія піксельныя джынсы з дэніму. Фота: Loewe

Сіняя піксельная міні-юбка з дэніму (разам з набліжанай фатаграфіяй піксельнай кішэні). Фота: Loewe

Піксельная жаночая сумка з натуральнай скуры. Фота: Loewe 

Колькі гэта ўсё каштуе?

Новае піксельнае адзенне і аксесуары ад Loewe каштуюць вельмі нятанна (сам асартымент невялікі, ён складаецца толькі з васьмі пазіцый).

Напрыклад, піксельная міні-юбка, адна з самых нізкіх па цане пазіцый у калекцыі, будзе каштаваць 680 еўра (амаль 1900 рублёў). А самае дарагое ў асартыменце — гэта піксельная жаночая сумка коштам 2700 еўра (ці 7,5 тысячы рублёў).

Чытайце таксама:

Befree vs H&M. Ці адчуюць розніцу беларускія купцы?

Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023

Што за дзіўныя гумовыя боты сталі новым трэндам?

Nashaniva.com