Зʼявілася відэа ўчорашняга замаху на прэмʼера Японіі 

Учора 24-гадовы хлопец спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў японскага прэмʼера Фуміа Кішыда.

16.04.2023 / 12:52

Прылада была маламагутнай, ніхто не пацярпеў. Падазраванага арыштавалі.

На апублікаваным сёння відэа ахоўнік прэмʼера Японіі Фуміа Кішыда адбівае ў бок выбуховае прыстасаванне, якім спрабавалі здзейсніць замах.

 Паліцыя пацвердзіла затрыманне падазраванага. Пакуль нічога невядома пра яго матывы.

У ліпені 2022 года ў былога прэмʼер-міністр Японіі Сіндза Абэ стрэлілі падчас яго вулічнага выступу ў перадвыбарнай кампаніі. Ён памёр у шпіталі, куды яго даставілі ў крытычным стане пасля замаху.

Nashaniva.com