Віцебск. Хамайда

11.11.2009 / 18:04

11 лістапада быў затрыманы распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда.

Супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзела міліцыі завезлі яго ў пастарунак за распаўсюд незалежных друкаваных выданняў.

Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому — дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў «Нашу Ніву», кніжкі Уладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі, выданні «Радыё Свабода».

Сп. Хамайда толькі 3 лістапада аднавіў сваю распаўсюдніцкую дзейнасць пасля чатырохмесячнага перапынку: у пачатку лета ён трапіў у шпіталь і пэўны час мусіў берагчы уласнае здароўе. Паводле ягоных словаў, мінулы тыдзень прайшоў спакойна, і толькі сёння ён трапіў пад увагу міліцыянтаў.