У сістэму перакладаў Еўракамісіі афіцыйна ўнеслі ўкраінскую мову

Пра афіцыйнае ўнясенне ўкраінскай мовы ў сістэму перакладаў Еўракамісіі eTranslation паведаміла Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны.

19.05.2023 / 16:12

eTranslatio — гэта бясплатны анлайн-інструмент для перакладу тэкстаў і афіцыйных дакументаў на 24 мовы ЕС. Як адзначае ведамства, дзякуючы прынятаму рашэнню ўкраінцы змогуць перакладаць заканадаўчыя акты ЕС з англійскай мовы на ўкраінскую. Адпаведна, хутчэй іх аналізаваць і імплементаваць.

Таксама і ўкраінскае заканадаўства зараз можа быць перакладзена на мовы краін Еўрасаюза.

«Для Украіны гэта важны стратэгічны крок, які будзе спрыяць перамовам па сяброўстве ў Еўрасаюзе. Усе афіцыйныя мовы ЕС ужо ў translation, цяпер і ўкраінская сярод іх», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага міністэрства.

Чытайце таксама:

Вольга Бондарава зрабіла «Драздоў» «Дзятламі» за песню на беларускай мове, якую спявалі пры Лукашэнку

Выкладанне беларускай мовы ў беларускіх ліцэях на Падляшшы могуць зрабіць факультатыўным. Беларусы пратэстуюць

Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Бруселі пра супольны еўрапейскі план па падтрымцы беларускай мовы і культуры

Nashaniva.com