Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія робяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ

Саветнік Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі больш не знаходзяцца ў складзе УСУ. А Украіна проста дае ім сваю тэрыторыю для дыслакацыі.

03.06.2023 / 22:18

Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса. 24 мая 2023 г. Фота: «Суспільне Сумы»

Міхаіл Падаляк заявіў, што на пачатку вайны ў байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК) сапраўды былі падпісаны кантракты з Інтэрнацыянальным легіёнам Украіны, аднак гэтыя кантракты скончыліся. З тых часоў яны зʼяўляюцца незалежнай структурай.

Украіна жа не супраць прадастаўляць тэрыторыю ім, як і іншым нацыянальным групам, якія змагаюцца супраць расійскай улады.

На пытанне, скуль у расійскіх добраахвотнікаў зброя і тэхніка, Падаляк адказаў, што нешта яны «назапасілі» падчас службы ва УСУ, нешта — трафейнае, з тэрыторыі Расіі. 

Ён прагназуе, што гэтай зброі, як і колькасці людзей у РДК будзе ўсё больш. Украіна будзе дапамагаць ім змагацца з расійскімі ўладамі «кансультацыйна».

Падаляк мяркуе, колькасць РДК можа ўзрасці ў наступныя месяцы, магчыма нават да пяці тысяч чалавек.

Ён пагражае, што калі Расія не пакіне тэрыторыю Украіне, у самой Расіі можа пачацца «хаатызацыя», значную ролю ў якой ён адводзіць РДК.

Рускія добраахвотнікі гучна заявілі пра сябе ў маі, калі зрабілі дыверсіі на тэрыторыі Бранскай вобласці і Белгарадскай.

Чытайце таксама:

«Хачу даказаць, што з тыранам можна ваяваць». Камандзір РДК распавёў пра баявыя дзеянні ў Белгародскай вобласці

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Расійскія ваенкары паведамляюць аб ударах па ўпраўленнях ФСБ і МУС у Белгарадзе — абласным цэнтры Расіі

Губернатар Белгародскай вобласці знайшоў рашэнне праблемы абстрэлаў рэгіёна. І гэта не сканчэнне вайны

Nashaniva.com