Кампанія Hvilina выпусціла гадзіннік з эстэтыкай прамысловасці XVIII стагоддзя

Hvilina выпусціла абноўленую калекцыю механічных наручных гадзіннікаў L & Mr. За аснову ўзятая важная гістарычная падзея 1830 года — адкрыццё чыгункі Ліверпуль-Манчэстэр (Liverpool and Manchester Railway) у Вялікабрытаніі, піша Blizko.by.

13.06.2023 / 16:36

У новай серыі прадстаўленыя механічныя мадэлі ў двух каляровых рашэннях ў стылі Industrial. Іх галоўнай асаблівасцю з'яўляецца новы механізм і спецыяльны завадны ключ Hvilina-winder.

Візітнай карткай абноўленай лімітаванай калекцыі L & MR паслужылі новы механізм Miyota 9029 premium automatic (24 рубінавыя камяні), а таксама спецыяльны ключ для яго завода Hvilina-winder.

Змяніўся і агульны знешні выгляд, стаўшы больш стрыманым і вытанчаным. Празрыстае задняе вечка цяпер дэманструе працу механізму, а на ротары выканана гравіроўка з датай адкрыцця чыгункі.

У абноўленым дызайне цыферблата з'явілася акно, якое адкрывае элемент механізму.

Калекцыя L & MR натхнёная эпохай прамысловай рэвалюцыі XVIII-XIX стагоддзяў. Гэты перыяд быў напоўнены вялікай колькасцю новых адкрыццяў і смелых рашэнняў. Адным з такіх стаў пачатак развіцця чыгуначнага транспарту.

Гадзінная стрэлка — сучасная інтэрпрэтацыя дызайну еўрапейскіх вакзальных гадзін таго часу. Выдзеленая колерам адзнака на 27 хвіліне — адсылка да гістарычнага факту: цягнікі на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр курсіравалі з хуткасцю 27 км/г. Бакавіны корпуса ў анфас стылізаваныя пад чыгуначныя рэйкі.

Завадны ключ Hvilina-winder — новы элемент, які закліканы разнастаіць вопыт выкарыстання наручных гадзіннікаў, а таксама вырашыць тэхнічныя выклікі складанага корпуса. У дызайне заваднога ключа выкарыстаная адсылка да эстэтыкі стылю Industrial з фірмовай гравіроўкай.

Калекцыя прадстаўленая механічнымі мадэлямі ў двух каляровых рашэннях. Корпус гадзіннікаў выраблены з нержавеючай сталі, шкло — сапфіравае, раменьчык з натуральнай скуры. Аб'ёмная стылізаваная скрынка пагружае ў эстэтыку калекцыі з моманту распакавання.

Новая калекцыя ўжо даступная для перадзамовы са зніжкай 25% на сайце кампаніі. Усяго будзе выпушчана 200 штук кожнай мадэлі. У продаж гадзіннікі паступяць у кастрычніку.

Чытайце таксама:

У Беларусі зрабілі гадзіннік з карцінамі вядомага ўкраінскага мастака

Брэнд Hvilina выпусціў гадзіннікі з нацыянальным каларытам

Толькі паглядзіце, якую раскошную калекцыю гадзіннікаў Salidarnasć выпусціў беларускі вытворца

Nashaniva.com