У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла клінічны пратакол па лячэнні дзяцей са СМА (спінальнай мышачнай атрафіяй). Такі дакумент для гэтага захворвання прыняты ў Беларусі ўпершыню, паведамляе прэс-служба ведамства. Што гэта такое і чаму гэта важна, тлумачыць CityDog.io.

20.06.2023 / 23:44

Спінальная мышачная атрафія (СМА) — генетычнае нервова-цягліцавае захворванне, якое выяўляецца ў розным узросце і паступова прагрэсуе. Пры СМА слабасць пачынаецца з цягліц ног і ўсяго цела, а ў выніку даходзіць да цягліц, якія адказваюць за глытанне і дыханне.

Тэрапія, якая ёсць цяпер, не вылечваюць ад СМА, аднак прэпараты спыняюць прагрэс захворвання і (або) значна паляпшаюць маторныя навыкі. Чым раней чалавек, хворы на СМА, атрымае лекі, тым больш рухальных функцый ён захавае.

Клінічна даказана, што спецыяльныя прэпараты даюць людзям са СМА шанец весці якаснае, доўгае, сацыяльна актыўнае і прадуктыўнае жыццё. Аднак ніводная з наяўных у свеце тэрапій гэтай хваробы не даступная на тэрыторыі Беларусі. А дзеці і дарослыя, хворыя СЦА, не могуць доўга чакаць: з кожным днём іх стан пагаршаецца.

У пратаколе Міністэрства аховы здароўя пазначаны неабходны аб'ём дапамогі, дыягностыкі і даследаванняў, якія трэба правесці дзіцяці з СЦА, а таксама прапісаныя ўмовы прызначэння і набыцця прэпаратаў, якія могуць дапамагчы ў выздараўленні.

У 2020 годзе ў ЗША і ЕС быў ухвалены першы прэпарат геннай тэрапіі для лячэння СЦА — «Золгенсма» (Zolgensma), які лічыцца самым дарагім у свеце. Кошт аднаго ўколу каля 2 млн даляраў. Яго робяць толькі адзін раз, ва ўзросце да двух гадоў.

Ёсць яшчэ адзін варыянт тэрапіі — прэпарат «Спінраза», кошт якога больш за 100 тысяч даляраў, але прымаць яго трэба пажыццёва, некалькі разоў на год.

«Рысдыплам» — яшчэ адзін прэпарат для пажыццёвай тэрапіі, яго кошт — 300 тысяч даляраў у год.

У Беларусі ўсе гэтыя лекі бясплатна дзяржавай не даюцца.

Чытайце таксама:

Хочаце пабачыць сапраўдную Беларусь? Сабралі ўнікальныя месцы Палесся, якія абавязкова трэба ўключыць у сваё падарожжа

Група крыві: навошта яе ведаць і як яна ўплывае на здароўе

Nashaniva.com