У Эстоніі хочуць пазбавіць беларусаў права галасаваць на мясцовых выбарах, але каб без змены Канстытуцыі

Партнёры па ўрадавай кааліцыі ў Эстоніі дамовіліся распрацаваць прававую аснову для таго, каб прыпыніць правы пастаянных жыхароў гэтай краіны, што з'яўляюцца грамадзянамі Расіі і Беларусі, галасаваць на мясцовых выбарах. Праўда, пры гэтым хочуць абысціся без унясення зменаў у Канстытуцыю, піша EER.

21.06.2023 / 18:27

Кале Лаанет. Фота: Justiitsministeerium

Тлумачачы неабходнасць абмежаваць частку жыхароў Эстоніі ў правах, кааліцыйныя палітыкі спасылаюцца на пагрозу бяспецы. Аднак многія эксперты назвалі гэта небяспечным прэцэдэнтам, які супярэчыць асноўнаму закону краіны.

Меркаванні юрыстаў па гэтым пытанні падзяліліся. Міністр юстыцыі Эстоніі Кале Лаанет адзначыў з гэтай нагоды: «Мы пастараемся глыбей прааналізаваць гэтыя меркаванні, каб дакладней зразумець, ці можам мы абмежаваць выбарчае права ў гэтым выпадку без неабходнасці мяняць асноўны закон. Сёння мэта ўрадавай кааліцыі — знайсці такія рашэнні, якія не запатрабуюць змены Канстытуцыі».

Паводле міністра, змена Канстытуцыі — вельмі сур'ёзная справа і гэта «крок надзвычайны», таму рабіць гэтага надта не хацелася б. У той жа час ён упэўнены, што ключавая праблема ў дадзеным выпадку утрымліваецца ў вызначэнні паняцця «пастаянны жыхар» і выказаў упэўненасць, што рашэнне знойдзецца ў найбліжэйшыя месяцы.

Чытайце таксама:

У Эстоніі легалізавалі аднаполыя шлюбы

Nashaniva.com