«Тое, што адбываецца зараз у Расіі — гэта рэальна». У ЗША адгукнуліся на вайсковы мяцеж Прыгожына 

Згодна з заявамі афіцыйных асоб ЗША, тыя ўважліва сочаць за сітуацыяй у Расіі на фоне супрацьстаяння Мінабароны і ПВК «Вагнер», якое пачалося ў пятніцу ўвечары. Пра гэта паведаміла агенцтва CNN.

24.06.2023 / 01:51

Вайсковая тэхніка на вуліцах Растова-на-Доне

Як адзначыў адзін з іх агенцтву CNN, цяперашнія дзеянні і рыторыка Яўгена Прыгожына — «гэта нешта большае, чым усе яго мінулыя паводзіны».

«Тое, што адбываецца зараз у Расіі — гэта рэальна — і пакуль незразумела, чаго чакаць у будучыні», — заявіў неназваны амерыканскі чыноўнік агенцтву CNN.

Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у пятніцу паведаміў, што пазіцыі яго салдат былі атакаваны верталётамі і артылерыяй Мінабароны Расіі. Пасля гэтага Прыгожын аб'явіў аб пачатку вайсковага перавароту ў краіне.

Чытайце таксама:

«Мяцеж Прыгожына»: што вядома на гэты момант

Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын

Лукашэнкаўскія прапагандысты таксама не спяць і з хваляваннем сочаць за сітуацыяй у Расіі. Зрабілі для вас падборку іх выказванняў

«Вайна патрэбная была, каб купка жывёлін папіярылася». Прыгожын даў рэзананснае інтэрв’ю, у якім падвёў грунт пад спыненне вайны

Марк Рыхтэр