Пуцін збег з Масквы? Борт ляціць у бок Валдая

У 14:16 з аэрапорта Унукава вылецеў урадавы Іл-96-300ПУ (RA-96022).

24.06.2023 / 15:05

Борт накіроўваецца ў бок Валдая, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Пуціна «Доўгія Бароды» («Валдай»). І ў гэты момант заходзіць на пасадку на ваенны аэрадром «Хацілава».

Хто на борце — невядома, але на гэтым самалёце раней неаднаразова лётаў Пуцін, заўважае «Беларускі Гаюн».

Раней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін працуе ў Крамлі.

Nashaniva.com