Беларусы змогуць заставацца ў В'етнаме без візы да 45 дзён

25.06.2023 / 19:52

В'етнам павялічыць з 15 да 45 дзён тэрмін знаходжання ў краіне без візы для грамадзян тых дзяржаў, з якімі В'етнам мае пагадненне пра бязвізавы ўезд. Сярод такіх краінаў і Беларусь.

Як паведамляецца на сайце ўрадавых навін В'етнама, тэрмін дзеяння электронных візаў для замежнікаў павялічваецца з 30 да 90 дзён.

Закон уступіць у сілу з 15 жніўня 2023 года, звяртае ўвагу Радыё «Свабода».

Nashaniva.com