Пяскоў пацвердзіў, што Пуцін сустракаўся з камандзірамі ПВК «Вагнер» і распавёў некаторыя падрабязнасці

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Пуцін сустракаўся з байцамі ПВК «Вагнер». Паводле яго, адбылося гэта ў Крамлі.

10.07.2023 / 13:29

Масква, 24 чэрвеня. Фота: Vlad Karkov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Сустрэча адбылася праз 5 дзён пасля мяцежу — 29 чэрвеня і доўжылася тры гадзіны.

На сустрэчы прысутнічала 35 чалавек — усе камандзіры атрадаў і кіраўніцтва «Вагнера», уключаючы самога Яўгена Прыгожына.

Паводле Пяскова, Пуцін даў ацэнку дзеянням «Вагнера» і выслухаў іх тлумачэнні.

Камандзіры «Вагнера» на сустрэчы з Пуціным у Крамлі запэўнілі, што з'яўляюцца яго перакананымі прыхільнікамі і гатовыя і далей працягваць змагацца за радзіму.

Паводле слоў Пяскова, прэзіПуцін таксама прапанаваў прадстаўнікам ПВК варыянты працаўладкавання.

Звестак пра тое, ці прысутнічалі на сустрэчы прадстаўнікі Мінабароны, няма.

Nashaniva.com