Дрыбінскі райвыканкам спрачаецца з TUT.BY

Мясцовыя чыноўнікі не задаволены зместам і тонам публікацыі пра жыццё дрыбінцаў, мясцовы краязнаўчы музей і майстроў‑шапавалаў.

26.11.2009 / 14:26

У межах праекту «100 дарог» карэспандэнт папулярнага Інтэрнэт‑парталу TUT.BY наведаў Дрыбіншчыну. Па выніках вандроўкі ў сеціве з’явіўся артыкул «Загадочный феникс».
У матэрыяле вядзецца гаворка пра пакручастую гісторыю раёна, выставу старажытных іконаў і валёнкаў у мясцовым музеі, апісваецца вонкавы выгляд раённага цэнтру. На думку старшыні Дрыбінскага выканкаму Пятра Панасюгі, публікацыя носіць некарэктны тон.

— Мы ім выдзелілі гіда, дапамаглі сабраць інфармацыю, і разлічвалі на тое, што яна будзе пададзена аб’ектыўна і паважліва ў адносінах да нашых людзей.

У сувязі з гэтым райвыканкам збіраецца афіцыйна звярнуцца да аўтараў публікацыі і запатрабаваць унесці ў тэкст адпаведныя карэктывы.

Ілля Заранок, Горкі