Выхавальнікі — на 15 рублёў, нянькі — па 10. Як выконваюць план па прымусовай падпісцы ў лідскіх дзіцячых садках

Падпісчык лідскага тэлеграм-канала «Горад гордага Гедыміна» распісаў, па якой схеме цяпер робіцца прымусовая падпіска на дзяржаўныя друкаваныя выданні ў дзіцячых садках Ліды.

18.07.2023 / 16:56

Паводле гэтага сведчання, цяпер выданняў, на якія прымушаюць падпісвацца супрацоўнікаў лідскіх дзіцячых садкоў, тры: «Настаўніцкая газета» (кошт адной падпіскі 65 рублёў), «СБ-Беларусь сегодня» (47 рублёў) і «Гродненская правда» (36 рублёў). Мясцовая раёнка, на дзіва, у гэты пералік не ўваходзіць.

Грошы збіраюць з усіх, уключаючы фізрукоў і настаўнікаў музыкі, усё дзеля справаздачнасці на паперы. Выхавальнікі мусяць здаць па 15 рублёў, а нянькі — па 10. Пры гэтым кожны квартал «падпісчыкі» мяняюцца. Гэтак робіцца і для палягчэння нагрузкі, і для дэманстрацыі «пашырэння аўдыторыі».

Чытайце таксама:

Галоўны ідэолаг Віцебскай вобласці дазволіла праўладным журналістам сваволіць

Хто стварае дзікія вокладкі «Мінскай праўды»?

«Прынцыповасць некаторых мам мяне прыводзіць у жах». Актывістка расказала, як цяжка выцягваць з бацькоў грошы на розныя паборы ў дзіцячым садку

Nashaniva.com