Бразільскі Volkswagen

У вытворчасць у Бразіліі аўтагігант укладзе $3,5 мільярда

27.11.2009 / 14:30

Нямецкі аўтагігант Volkswagen збіраецца інвеставаць $3,5 мільярда ў вытворчасць у Бразіліі. Інвестыцыі будуць укладзеныя з 2010 да 2014 года.

Да 2012 года ў Бразіліі будзе выпускацца каля мільёна аўтамабіляў.

Разам з тым Volkswagen плануе развіцца і на іншых рынках, такіх, як, напрыклад, расійскі.