Ліквідуюць Беларускую асацыяцыю цыганоў «Рома»

Мінскі абласны суд 23 жніўня разгледзіць справу аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя цыганоў «Рома». Пазоў падало Міністэрства юстыцыі, пасяджэнне з'явілася ў раскладзе суда.

01.08.2023 / 17:34

Фота: Гродзенская праўда

Грамадскае абʼяднанне «Беларуская асацыяцыя цыганоў «Рома» зарэгістравалі ў Беларусі ў 1998 годзе. Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі цяпер жыве каля 7 тысяч цыганоў — 0,1% ад усяго насельніцтва. Хоць насамрэч іх, відаць, куды больш. Віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі цыганоў «Рома» Уладзімір Мацвееў у 2014 годзе называў лічбу у 60 тысяч цыганоў, траціна з якіх жыве ў Гомельскай вобласці.

Гэта не першая цыганская арганізацыя, якую ліквідуюць сёлета ў Беларусі. 26 мая ўжо ліквідавалі «Ашмянскую цыганскую грамаду». Тое ж самае адбываецца і адносна арганізацый іншых нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія патрапляюць пад хвалю суцэльнай ліквідацыі непадкантрольных дзяржаве структур грамадзянскай супольнасці. 

Чытайце таксама:

Узяліся за ліквідацыю «Сірыйскай грамады» ў Беларусі

Ліквідуюць Цэнтр украінскай культуры «Січ»

Аб'яднанне літоўцаў «Гімціне» ліквідавалі

Nashaniva.com