Латушка перадаў Украіне звесткі пра дзяцей, якіх вывезлі ў Беларусь і перадалі Расіі для ўсынаўлення

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што перадаў у офіс упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека дадатковыя «доказы ваенных злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі».

01.08.2023 / 23:32

Павел Латушка

У твітары Павал Латушка напісаў , што «НАУ выявіла больш за 50 дзяцей-сірот з 15 акупаваных украінскіх гарадоў, незаконна вывезеных у Беларусь», трое з якіх «перададзеныя на ўсынаўленне ў Расію».

At a meeting in ombudsman office, I handed over additional evidence of #Lukashenko’s war crimes. @nau_belarus has identified more than 50 orphans from 15 occupied #Ukrainian cities illegally taken to #Belarus. 3 children were transferred for adoption to Russia @lubinetzs pic.twitter.com/4aBtQ15G1p

— Pavel Latushka (@PavelLatushka) August 1, 2023

Раней НАУ падрыхтавала справаздачу па фактах перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. 27 чэрвеня арганізацыя паведаміла, што «доказы ваенных злачынстваў», фігурантам якіх указаны Лукашэнка, перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Камітэт Еўрапейскага парламента па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі. Даклад будзе прадстаўлены Еўрапарламенту на зацвярджэнне ў верасні.

Nashaniva.com