Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха» 

Прэм’ера Беларускага Свабоднага тэатра — опера «Дзікае паляванне караля Стаха» — трапіла ў спіс газеты The Guardian, у якім выданне рэкамендуе наведаць найцікавыя спектаклі восені, паведамляе Reform.by. У падборцы Арыфы Акбар, Браяна Логана і Ліндсей Уішып — «Макбет» з удзелам Ральфа Файнса, балет па Black Sabbath, і Уладзімір Караткевіч у пастаноўцы Мікалая Халезіна.

25.08.2023 / 23:29

«Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года. Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну. У пастаноўцы ўдзельнічаюць акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — анансуе падзею слынная брытанская газета.

Паказы спектакля адбудуцца ў Barbican theatre, London — 14—16 верасня.

Замовіць квіткі можна тут.

Чытайце таксама:

У Мюнхене другі раз адбудзецца Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga

У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю

РТБД адкрывае чарговы тэатральны сезон

Nashaniva.com