Кампанію мужа эстонскай прэм'еркі абвінавачваюць у датычнасці да разгону пратэстаў у Беларусі і Расіі

Эстонская кампанія Spark Logistics, доля ў якой належыць мужу прэм'ер-міністаркі краіны Каі Калас Арва Халеку, ускосна датычная да разгону пратэсных акцый у Расіі і Беларусі. Пра гэта піша эстонскае выданне Eesti Päevaleht.

30.08.2023 / 17:23

Эстонскія журналісты выявілі, што эстонская кампанія Stark Logistics, звязаная з мужам прэм'ер-міністаркі Эстоніі Каі Калас, пастаўляла ў Расію кампаненты для аэразольных балончыкаў, якія выкарыстоўваліся для вырабу слёзатачывага газу.

Кампанія «Цюменскія аэразолі» прадавала балончыкі з газам МУС Расіі і Беларусі — а з іх дапамогай пасля паліцыя разганяла пратэстныя мітынгі.

Як піша тэлеграм-канал «Сирена», адзін з рэкламных слоганаў размешчанага ў Беларусі завода «Цюменскіх аэразоляў» за 2018 год гучаў так: «Праваахоўнікі Расіі і беларусы ацанілі над слёзатачывы газ!»

Stark Logistics займалася перавозкай кампанентаў, якія Metaprint пастаўляў «Цюменскім аэразолям». Як адзначае Eesti Päevaleht, са справаздачнасці вынікае, што толькі з канца лютага 2022 да канца жніўня 2023 года Metaprint паставіла тавараў у Расію на агульную суму амаль 30 мільёнаў еўра. Пры гэтым яна заплаціла за перавозку Stark Logistics каля паўтара мільёна еўра.

Нядаўна высветлілася, што муж Каі Калас валодае доляй кампаніі Stark Logistics, якая займаецца перавозкамі для кампаніі Metaprint — яна працуе ў тым ліку ў Расеі.

Эстонскія СМІ лічаць, што ў Metaprint і Stark Logistics адзін і той жа буйны ўласнік, а прэм'ерка Кая Калас заяўляе, што ні пра што не здагадвалася.

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Эстоніі катэгарычна адмовілася сыходзіць у адстаўку

Скандал у Эстоніі: апазіцыя патрабуе адстаўкі прэм'ера. Яе муж працаваў з расійскімі кампаніямі пасля пачатку вайны

Урад Латвіі ўзначаліць Эвіка Сіліня. Такім чынам, урадамі ўсіх трох краін Балтыі кіруюць жанчыны

Nashaniva.com