У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку

У Гродне прыбралі турыстычныя стэнды пра жыццё Элізы Ажэшкі. Гэта выданню Hrodna.life пацвердзіў адзін з гродзенскіх краязнаўцаў.

08.09.2023 / 18:07

Стэнд з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку. Фота: Hrodna.life

Паводле крыніц Hrodna.life, таблічкі прыбралі не на рамонт, і назад яны могуць не вярнуцца.

Турыстычныя стэнды з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку ўсталявалі на вуліцах Гродна летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.

Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:

Інфармацыя на стэндах была размешчана на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.

Распрацоўкай праекта займалўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фінансы на гэта выдзяляў Еўрасаюз.

Раней, у ліпені 2023 года, з будынка гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго ўсталявалі дошку, прысвечаную савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. У гродзенскім гарвыканкаме на запыт гродзенцаў адказалі, што не ведаюць, куды знікла шыльда.

Чытайце таксама:

Вітаўт, Тызенгаўз, Ажэшка… На разьбярскім пленэры пад Гроднам стварылі драўляныя фігуры знакамітых дзеячаў мясцовай гісторыі

Бондарава прысвоіла сабе знішчэнне знака ў гонар паўстання 1863 года і хоча замяніць Касцюшку на Сталіна

«Эліза Ажэшка і яе рэцэпты яднання для беларусаў». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

Nashaniva.com