Прэм'ер Індыі выступіў на пасяджэнні G20 з шыльдай «Бхарат» замест «Індыя»

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выступіў на саміце G20 у Нью-Дэлі з таблічкай, на якой было напісана слова «Бхарат», піша газета Hindustan Times. Так яна называецца краіна на мове хіндзі.

09.09.2023 / 13:32

Фота з інстаграма Нарэндры Модзі

У сваёй уступнай прамове на першай сесіі саміту «One Earth» Модзі выкарыстаў таксама назву краіны. «Бхарат вітае дэлегатаў у якасці старшыні G20», — заявіў індыйскі прэм'ер.

Згодна з Канстытуцыяй, у Індыі дзве афіцыйныя мовы: англійская і хіндзі. На англійскай краіна называецца Індыя, а на хіндзі — Бхарата.

Чытайце таксама:

Індыя мяняе назву на Бхарат? Што гэта значыць і навошта ўлада гэта робіць

Прэзідэнт Індыі ўпершыню выкарыстаў назву краіны на хіндзі ў запрашэннях лідарам G20

Nashaniva.com