Расіяне скардзяцца, што ў іх няма прадстаўніка накшталт Ціханоўскай. Беларусы ім адказалі, чаму так

Праца лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл выклікае захапленне і нават зайздрасць у апазіцыйна настроеных расіян. «Чаму ў нас няма Ціханоўскай?» — задаюць яны пытанне. Чарговы трэд разгарэўся ў твітары.

14.09.2023 / 10:03

«Вось бы ў нас быў хтосьці тыпу Ціханоўскай, хто прасіў бы не візабаніць простых расіян, уцекачоў ад мабілізацыі або турмы, ці там прадстаўляў інтарэсы сваіх грамадзян як палітык у ЕС або USA. Эх, шкада, што ў нас няма ніводнага адпаведнага кандыдата», — напісала расійская блогерка Марыя Матузава, якую судзілі ў 2018 годзе за абразу пачуццяў веруючых.

Карыстальнікі твітара патлумачылі Матузавай, як у беларусаў з’явілася Ціханоўская.

«Каб у нас была Ціханоўская, у нас дзясяткі чалавек на 10+ гадоў селі, тысячы на гады, дзясяткі тысяч прайшлі праз катавальныя ўмовы турмаў. Што там у вас? Ці вы думаеце, Ціханоўская з неба ўпала па прыколу?» — напісаў вядомы блогер Джыпсінкоў.

Ён патлумачыў Матузавай, што беларусы выходзілі на пратэсты ў 1996, 2006, 2010, 2011, 2017 гадах, на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.

«Я тыкаю палкай у тых, хто бегае з пытаннем, чаму ў іх няма Ціханоўскай, хаця адказ на паверхні. Бо вам у масе яна не патрэбна», — дадаў Джыпсінкоў.

«Такі чалавек можа з’явіцца і ў вас. Але пры ўмовах, што вы пойдзеце на выбары, а затым на пратэсты, дзе вас могуць забіць. Потым зможаце сабраць доказы, што выбары сфальсіфікаваныя. Потым частка людзей згніе ў турмах або выпадкова знойдзецца павешанай у лесе. Вырашаць вам», — патлумачыла іншая карыстальніца.

 «Чалавек (і людзі ніжэй) па пунктах растусаваў, што не проста свабода, а нават «такі чалавек» каштуе дорага. Амаль усе мае сябры з РБ з'ехалі або ў турме, пакуль вы бегаеце ад мабілізацыі, перавозіце капіталы ў Дубаі і выводзіце праз крыпту. Ганьбішча», — напісала @kryscina_by.

«Гэта вельмі складаны шлях. Каб «з’явілася» Ціханоўская, ГРАМАДСТВУ ТРЭБА ШТОСЬЦІ РАБІЦЬ», — напісаў яшчэ адзін.

Матузава адказвала амаль усім «пошла на*уй» і «завалі» (у сэнсе — «замаўчы). У канцы рэзюмавала, што пойдзе чытаць чарговую сварку паміж прадстаўнікамі расійскай апазіцыі.

Карыстальнікі таксамі рэзюмавалі трэд. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт

Ціханоўская абмеркавала праблемы беларусаў у МУС Літвы

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

Nashaniva.com