У Францыі экаактывісты хацелі прыцягнуць увагу да праблемы выміраючых відаў рыб, але нешта пайшло не так 

У горадзе Кальмар удзельнікі руху Extinction Rebellion вылілі ў рэкі, фантаны і каналы зялёную фарбу, каб прыцягнуць увагу да праблемы атрутных адкідаў, якія трапляюць у вадаёмы і спрыяюць знішчэнню рыбы ў іх. І гэта якраз той момант, калі хацелі як лепей, але атрымалася як заўсёды.

20.09.2023 / 16:26

Вада стала ярка-зялёнай, а рыба ў вадаёмах пачала мерці. Мэр горада паведаміў, што паліцыя ўжо затрымала таго, хто выліў хімікаты ў ваду.

Актывісты, у сваю чаргу, не прызнаюць віны і сцвярджаюць, што рэчыва, якое яны выкарыстоўвалі, не можа нашкодзіць. 

Чытайце таксама:

«Рыбу звычайна шкадуем». Асаблівасці рыбалкі па-беларуску

Мінчук злавіў на Прыпяці сома даўжынёй больш за два метры. Але есці не стаў

Рыбакі трапілі пад тарнада на возеры ў Гарадоцкім раёне

Nashaniva.com