Жыхара Наваполацка арыштавалі на 15 сутак за фота 2012 года

Жыхара Наваполацка Мікалая Юрцэвіча арыштавалі на 15 сутак паводле артыкула аб парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (Частка 1 артыкула 24.23 КаАП), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

20.09.2023 / 18:20

Фота ілюстрацыйнае

Суд адбыўся 8 верасня, але пра яго вынікі стала вядома толькі цяпер.

Паводле інфармацыі ў «Банку судовых рашэнняў», падставай для арышту Юрцэвіча стала фота 2012 года, апублікаванае ў сацсетцы «Вконтакте». На ім мужчына стаяў у вайсковай касцы, а ўнізе выявы быў бел-чырвона-белы сцяг з гербам «Пагоня».

У раздзеле «Фотаздымкі» на старонцы затрыманага знайшлі і выявы нацыянальнага сцяга, які вісіць на сцяне.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі айцішніка. Зноўку за каментары ў тэлеграм-чатах

У Гомелі затрымалі Святлану Кароль

За каментары ў тэлеграме двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ

Nashaniva.com