Грамадска-палітычны цэнтр у Гомелі могуць знесці

Дакладная інфармацыя будзе вядомая пасля апублікавання Генеральнага плана Гомеля ў пачатку 2024 года. Аднаквядома, што будзе працягвацца знос будынкаў па вуліцы Палеская, Барыкіна, Багдана Хмяльніцкага, Крупскай. На іх месцы ўзнікне шматпавярховая забудова, піша «Штодзень»

29.09.2023 / 15:16

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52 цягам многіх год праводзіў розныя грамадска значныя мерапрыемствы.

Напрыклад, там адбывалася сустрэча нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з гомельцамі пасля таго, як Гомельская абласная бібліятэка пабаялася прадставіць свае памяшканні для такога мерапрыемства.

Nashaniva.com