Прышчэпку ад кавіду ўнеслі ў спіс прафілактычных прышчэпак

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змены ў пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях.

21.10.2023 / 15:04

У яго ўключаны парадак вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, піша smartpress.by.

Як удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя, вызначана, што вакцынацыя супраць інфекцыі COVID—19 праводзіцца штогод у верасні—снежні.

Праводзіць яе будуць дзецям ва ўзросце ад 5-17 гадоў з хранічнымі захворваннямі, з імунасупрэсіяй, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання (гэта школы-інтэрнаты, спецыялізаваныя ліцэі, сувораўскія і кадэцкія вучылішчы).

Вакцынацыі таксама падлягаюць асобы

Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, менавіта гэтым катэгорыям рэкамендуюць абавязкова прышчапіцца. Акрамя таго, вакцынаваць будуць і «іншых асоб пры звароце».

У пачатку года ў Беларусі былі ўнесены змены ў тактыку вакцынацыі супраць COVID-19. Так, калі раней для вакцынацыі прапаноўваліся толькі прэпараты расійскі «Спутнік» і кітайскі «Сінафарм», то цяпер падыходзіць «любая даступная вакцына для прафілактыкі COVID-19, дапушчальная да выкарыстання з улікам узросту і паказанняў».

Эксперты адзначаюць, што каранавірус усё больш набывае рысы сезоннай інфекцыі.

Чытайце таксама:

У гэтай узроставай групе ў Беларусі колькасць хворых на ВРВІ вышэйшая ў два разы

У Мінску пачаўся сезон вакцынацыі ад грыпу і кавіду

«Вірус нікуды не знік». Мінздароўя папярэджвае пра важнасць вакцынацыі супраць грыпу і кавіду

Nashaniva.com