Удава хакеіста Руслана Салея паказала фота сваіх дарослых дзяцей

«Сям'я», — коратка падпісала фатаграфію ўдава славутага беларускага хакеіста Бетан Салей, заўважыла Blizko.by.

24.10.2023 / 21:34

Руслан Салей, адзін з нямногіх беларускіх хакеістаў, які зрабіў бліскучую кар'еру ў Нацыянальнай хакейнай лізе, загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе. У гэты дзень каманда яраслаўскага «Лакаматыва», за які Салей тады гуляў, накіроўвалася ў Мінск на першы матч сезона КХЛ 2011/12 гадоў. Самалёт, у якім, апрача Салея, знаходзіліся яшчэ два беларусы — Мікалай Крываносаў і Сяргей Астапчук, пацярпеў крушэнне пасля ўзлёту ў аэрапорце «Тунашна». Загінулі 44 чалавекі.

У Амерыцы ў Руслана Салея засталася ўдава Бетан, дочкі Алексіс і Эйва, сын Сандра. Цяпер яны ўжо зусім дарослыя. Сын вельмі падобны на тату, і на майцы ў яго таксама ж самы нумар 24, што быў у бацькі…

Чытайце таксама:

Беларускія 1990-я: згадваем герояў эпохі

Стала вядома, як Домрачава і Б'ёрндален назвалі сваю другую дачку

Арына Сабаленка, першая ракетка свету: каханне і маўчанне

Nashaniva.com