«Нашу Ніву» правераць. А Вас? Спіс праверак суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў на 2010 год

16.12.2009 / 15:46

Камітэт дзяржкантролю склаў спіс праверак беларускіх суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе 2010 года.

Усяго за паўгода з ініцыятывы КДК будзе праверана некалькі дзясяткаў суб’ектаў па ўсёй краіне.

Сярод іх як буйныя вядомыя кампаніі і СМІ, так дробныя. Праверцы таксама будуць падвергнутыя і дзяржаўныя органы, грамадскія арганізацыі і іншыя юрыдычныя асобы.

Многія праверкі КДК правядзе не па ўласнай ініцыятыве, а па загаду кіраўніка дзяржавы або па запытах адпаведных міністэрстваў і ведамстваў. Праводзіць праверкі будуць розныя органы: Міністэрства юстыцыі, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Ёсць у тым спісе і Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы», якое з’яўляецца выдаўцом газеты «Наша Ніва».

Праверка запланаваная на сакавік. Ажыццяўляць яе будзе Міністэрства юстыцыі.

nn.by