ХАМАС «узяў у палон» Віктара Медзведчука. У арабскім твітары без жартаў выставілі «кума Пуціна» адразу і за палкоўніка, і за генерала арміі Ізраіля

Звязаныя з ХАМАС акаўнты сталі распаўсюджваць фоты Віктара Медзведчука ў кайданках, выстаўляючы яго адразу за двух розных афіцэраў ЦАХАЛ, якія нібыта патрапілі ў палон да тэрарыстаў. Навіна стала трэндавай у арабскім твітары.

30.10.2023 / 22:15

Адна з публікацый, на якой «кума Пуціна» Віктара Медзведчука выстаўляюць за нібыта палоннага палкоўніка арміі Ізраіля Яіра Шалама. Фота: арабскі твітар

Звязаныя з баевікамі ХАМАС медыя пахваліліся ўзяццем у палон высакапастаўленага ізраільскага афіцэра, якім, на здзіўленнем знаёмых з сітуацыяй у нашым рэгіёне, аказаўся «кум Пуціна» Віктар Мядзвядчук.

За арыгінал выдалі фота Медзведчука ў кайданках падчас арышту з боку ўкраінскіх сілавікоў, якія злавілі таго пры спробе ўцёкаў з Украіны да пазіцый расійскіх войскаў.

Прычым Медзведчука выдалі адразу за двух нібыта палонных афіцэраў ЦАХАЛ: палкоўніка Яіра Шалама і генерала Іцхака Брыка. Па легендзе прахамасаўскіх каналаў, афіцэраў нібыта паланілі падчас ізраільскай наземнай аперацыі. Іх палон дагэтуль так і не быў афіцыйна пацверджаны Ізраілем.

Аднак навіна з фотам Медзведчука днямі хутка разляцелася па арабскім твітары і стала трэндам. Карыстальнікаў пры гэтым нічога не збянтэжыла.

Прыводзім у якасці прыкладу некалькі публікацый. Спачатку «кума Пуціна» выдавалі за палкоўніка Яіра Шалама.

Пасля гэтага Медзвядчук рэзка «пераўтварыўся» у ізраільскага генерала Іцхака Брыка. Прычым для абазначэння сапраўднага генерала Брыка прыхільнікі ХАМАС і іншыя карыстальнікі твітара працягнулі карыстацца выявамі палкоўніка Яіра Шалама і прымацоўваць у якасці крыніц буйныя арабскія выданні, як Al Arabia і гэтак далей.

У жыцці генерал Брык выглядае зусім інакш.

А вось сапраўднае фота генерала Іцхака Брыка. Цяпер ён ў адстаўцы і дапамагае парадамі вайсковаму кабінету Ізраіля.

Іцхак Брык. Фота: Yonatan Sindel / Flash90

Чытайце таксама:

«Кум Пуціна» Віктар Медзвядчук пасля вызвалення абзавёўся новай яхтай за 9,6 мільёна даляраў

Медзвядчук стварае ў Расіі «палітычны рух», у якім выплыў і беларускі персанаж

«Затрымалі выпадкова». Медзвядчук распавёў, хто яго затрымаў пасля ўцёкаў з-пад варты

Марк Рыхтэр