Мужчына, які ў аэрапорце Гамбурга ўзяў у закладнікі дачку, здаўся паліцыі

Узброены мужчына ў аэрапорце Гамбурга здаўся паліцыі. Чатырохгадовая дачка, якую ён узяў у закладнікі, цэлая

05.11.2023 / 16:54

Фота: Martin Ziemer/Getty Images)

Паліцыя Гамбурга ў сацсетцы Х (былы Twitter), паведамляе, што мужчына затрыманы.

Яе піша Bild, ён утрымліваў дачку ў закладніках блізу 14 гадзін.

Раней паліцыя паведамляла, што ў мужчыны можа быць баявая зброя і выбуховыя прылады. Ён патрабаваў вылецець з дзіцем у Турцыю, перамовы з групай ён таксама вёў на турэцкай мове.

***

Мужчына ў ноч на 5 лістапада заехаў на ўзлётную паласу. Ён двойчы стрэліў у паветра, а таксама кінуў з машыны два «кактэйлі Молатава». Сітуацыю кваліфікавалі як захоп закладнікаў.

Раней СМІ паведамлялі, што прычынай інцыдэнту магла стаць спрэчка бацькоў дзяўчынкі аб апецы.

Nashaniva.com