З 6 лістапада ў пункце пропуску «Прывалка» плануюць пачаць рамонт

Колькі будуць доўжыцца рамонтныя работы, не ўдакладняецца.

05.11.2023 / 21:08

Пункт пропуску «Прывалка». Фота: Дзяржпагранкамітэт

З 6 лістапада ў пункце пропуску «Прывалка» плануюць пачаць рамонт. Гродзенская памежная група паведамляе, што на час правядзення работ у пункце пропуску будзе арганізаваны рэверсіўны рух.

«Просім ўлічыць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.

Азнаёміцца са становішчам у пунктах пропуску ў рэжыме рэальнага часу можна на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь», — нагадваюць памежнікі.

Нагадаем, з 18 жніўня Літва зачыніла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — Шумск (з беларускага боку «Лоша») і Цверачы («Відзы»). Працаваць працягваюць «Райгардз» («Прывалка»), «Лаварышкі» («Катлоўка»), «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Меднікі» («Каменны Лог»).

Nashaniva.com