Беларусь і Іран заключылі дамову на пастаўкі калійных угнаенняў

Пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі распавёў на АНТ, што Беларусь і Іран заключылі паспяховую дамову адносна паставак калійных угнаенняў.

05.11.2023 / 23:19

Фота: «Беларуськалій»

Па яго словах, яны дамовіліся аб пастаўках 400 тысяч тон. Якая гэта сума ў валюце, не называлася.

Таксама Іран гатовы стаць хабам для Беларусі на іншыя рынкі на трэція краіны.

Нядаўна паведамлялася, што што Беларусь — ключавы пастаўшчык калію на кітайскі рынак. Па выніках дзевяці месяцаў 2023 года Кітай заплаціў за імпарт беларускага калію каля $1,25 млрд (+$505 млн да ўзроўню студзеня — верасня 2022 года).

Nashaniva.com