«Эвертан» згуляе са «Спортынгам», а «Бенфіка» — з «Гертай»

18.12.2009 / 15:39

Следам за лёсаваннем футбольнай Лігі чэмпіёнаў у Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы, у групавым турніры якой браў удзел барысаўскі БАТЭ.

Супернікі беларусаў атрымалі наступных супернікаў. Лісабонская «Бенфіка» згуляе ў 1/16 фіналу з берлінскай «Гертай», а «Эвертан» — з лісабонскім «Спортынгам».

Нагадаем, што БАТЭ двойчы прайграў «Бенфіцы»: 0:2 у гасцях, 1:2‑дома, прайграў дома «Эвертану» — 1:2 і выйграў у яго ў гасцях з лікам 1:0.

***

Іншыя пары: «Рубін» — «Хапаэль» Тэль‑Авіў, «Атлетык» Більбао — «Андэрлехт», «Панацінаікас» — «Рома», «Капенгаген» — «Марсель», «Атлетыка» Мадрыд — «Галатасарай», «Аякс» — «Ювентус», «Бруге» — «Валенсія», «Фулхэм» — «Шахцёр» Данецк, «Ліверпуль» — «Уніра», «Гамбург» — ПСВ, «Вільярэал» — «Вольфсбург», «Стандард» — «Зальцбург», «Твентэ» — «Вердэр», «Ліль» — «Фенербахчэ».

nn.by