Мінчанка аддала ноўтбук варажбіткам за зняцце псуты. Але на гэтым праблемы не скончыліся

Да пацярпелай каля гандлёвага цэнтра падышлі дзве жанчыны, якія папрасілі грошай. Спачатку ім адмовілі, таму яны сказалі, што на ёй ляжыць псута, піша Onliner.by.

24.11.2023 / 22:35

Ілюстрацыйнае фота: «Панарама Саратава»

Жанчына прывяла двух варажбітак дадому, там правялі абрад, а разлічылася за паслугі яна ноўтбукам коштам больш за 2000 рублёў. Але гэта яшчэ не ўсё.

Але на гэтым праблемы не скончыліся. На наступны дзень варажбіткі паведамілі, што рытуал не дапамог, бо для зняцця псуты патрэбна буйная сума грошай — 10 000 рублёў.

Мінчанка паверыла і пагадзілася, але такіх грошай у яе не было. Тады яна вырашыла аформіць у банку пазыку.

Абышоўшы некалькі аддзяленняў і атрымаўшы адмову, яна ўзяла ў крэдыт мабільны тэлефон коштам 6000 рублёў, які перадала жанчынам.

Неўзабаве мінчанка зразумела, што стала ахвярай аферыстак, і звярнулася ў міліцыю. Варажбітак затрымалі.

Ноўтбук і тэлефон да таго моманту былі прададзеныя, а грошы патрачаныя.

Чытайце таксама:

Белаграпрамбанк папярэдзіў пра рассылку ад махляроў

Тэлефонныя махляры пераканалі ахвяру разбіць дзверы ў банку

Жанчына падпаліла два аўто і кватэру — усё па просьбе тэлефонных махляроў

Nashaniva.com