Лукашэнка зноў трымцеў

Сёння ў старанна зманціраванай справаздачы з нарады па пытаннях унутранай і замежнай палітыкі зноў трапілі кадры, на якіх галава Аляксандра Лукашэнкі трымціць.

27.11.2023 / 18:37

Чатыры дні таму ў кадр упершыню трапіла, як у Аляксандра Лукашэнкі падчас саміту АДКБ дрыжэла галава. 

Медыкі патлумачылі, што такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хвароб або эмацыйнага напружання.

— Трэмар — маркер нейкіх неўралагічных змен. Насамрэч прычын для наяўнасці такого сімптому вельмі шмат. Асабліва ў людзей немаладых гадоў. Часцей за ўсё трэмар узнікае не як вынік нейкіх цяжкіх хвароб, а як наступствы распаўсюджаных хранічных хвароб кшталту остэахандрозу хрыбетніка.

Таксама ў медыцыне ёсць такое паняцце як эсэнцыяльны трэмар — калі гаварыць простымі словамі, гэта калі ўзрост бярэ сваё і ў чалавека ўзнікаюць праблемы з тым, як працуе неўралагічная сістэма. Трэмар можа быць і наступствам нейкага эмацыянальнага напружання, — сказаў «Нашай Ніве» спецыяліст у вобласці ангіяхірургіі (сасудзістая хірургія). 

Nashaniva.com