Снег галалёдзіца, а праясненнях да мінус -15°С. Надвор'е на першыя дні каляндарнай зімы

Прагноз на 1—3 снежня

30.11.2023 / 12:51

1 снежня ў многіх раёнах краіны пройдзе снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5..-11°С, пры праясненнях да -13°С, максімальная днём 0..-6°С. У Мінску да мінус 5°С, снег.

У суботу пераважна без ападкаў, толькі ноччу па поўначы, а днём па поўдні — кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -4..-10°С, пры праясненнях да -15°С, максімальная днём 0..-7°С. У Мінску -7°С, вечарам мінус 8°С.

У нядзелю надвор'е пагоршаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца з Карпат на Бранскую вобласць. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег і слабая мяцеліца. Месцамі па краіне моцны снег.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці парывісты. Ноччу -3..-10°С, пры праясненнях да -15°С, максімальная днём 0..-7°С. У Мінску -6°С, добры снег.

Nashaniva.com