Ад кожнай школы па 200 чалавек – улады праводзяць пробнае запаўненне «Мінск‑Арэны»

У якасці рэпетыцыі ў памяшканне збяруць ажно 15 тысяч чалавек — максімум, які змяшчае зала.

23.12.2009 / 14:16

26 снежня адбудзецца пробнае запаўненне «Мінск‑Арэны». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў.

У якасці рэпетыцыі ў памяшканне збяруць ажно 15 тысяч чалавек — максімум, які змяшчае зала.

Дзеля гэтага ад кожнай школы патрабуецца даслаць па 200 чалавек. «Дэлегацыі» патрабуюцца і ад іншых дзяржаўных установаў.

Новы палац спорту і канцэртаў, пабудаваны ў форме вялізнай шайбы, мае 62 дзьвярэй, 34 рамкі пропуску.

Менавіта ў «Менск‑Арэне» пройдзе ў 2014 годзе чэмпіянат свету па хакеі.

Сяргей Гезгала