Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны

Замест «борьба и победа» яна цяпер спявае «война и победа», слова «карьер» замяніла на «мотор». 

01.12.2023 / 19:42

Віка Цыганова з мужам. Скрын відэа з тэлеграм-канала спявачкі

Чатыры месяцы таму спявачка Віка Цыганова, якая падтрымлівае вайну ва Украіне, падарыла сваю песню БелАЗу — на 75-годдзе прадпрыемства.

24 лістапада яна прэзентавала прэм'еру песні, прысвечаную ўдзельнікам вайны. Як заўважыў расійскі журналіст Дзмітрый Колезеў, гэта тая ж песня для БелАЗа. Нават назву «Жалеза» спявачка пакінула. Памяняла толькі пяць слоў і адзін радок.

Напрыклад, замест «борьба и победа» спявае «война и победа», слова «карьер» замяніла на «мотор». 

Певица Вика Цыганова выпустила новую песню «Железо», посвященную участникам СВО. Сначала я хотел просто рассказать, какая это плохая песня, но потом обнаружил нечто совершенно удивительное! pic.twitter.com/cu3uzDTf4g

— Dmitry Kolezev (@kolezev) November 29, 2023

Нагадаем, нядаўна спявачка і яе муж-прадзюсар пара далі інтэрв'ю папулярнаму расійскаму блогеру Юрыю Дудзю, дзе падзяліліся сваімі канспіралагічнымі тэорыямі. Напрыклад, што яўрэяў будуць перасяляць у Бахмут і ўсё ідзе па плане Далеса (якога ніколі не існавала). Пазней спявачка заявіла, што тое скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка.

Чытайце таксама:

«Усё ідзе згодна з планам Далеса». Расійская спявачка Віка Цыганова з мужам прыйшлі да Дудзя і выклалі свае тэорыі

«Людзі, не глядзіце гэта!». Спявачка Цыганова заявіла, што яе скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка

Nashaniva.com