У Эстоніі затрымалі экс-супрацоўніка мясцовага «Спутніка»

Былы супрацоўнік «Спутнік Эстонія» Алан Хантсам затрыманы эстонскімі спецслужбамі, паведамілі крыніцы з яго атачэння

08.12.2023 / 15:48

Фота: сацсеткі Алана Хантсана

Пакуль няма інфармацыі аб тым, якія прэтэнзіі да яго Хантсам быў затрыманы ў мінулы чацвер, напярэдадні свайго пераезду ў Расію.

«Сёння яму павінны абраць меру стрымання», — паведамляюць знаёмыя Хантсама.

«Спутнік Эстонія» закрыўся 31 снежня 2019 года пасля таго, як усе супрацоўнікі агенцтва атрымалі пісьмовыя патрабаванні ад эстонскіх спецслужбаў разарваць адносіны з медыягрупай МІА «Россія сегодня», чыім праектам з'яўляўся «Спутнік Эстонія».

Nashaniva.com