У Беластоку вынеслі прысуд дзяўчыне, якая збіла на аўтамабілі беларускага хлопчыка

Аварыя адбылася 17 студзеня 2023 года ў цэнтры Беластока ўвечары ў складаных умовах надвор'я.

09.12.2023 / 12:59

Міша ў бальніцы. Фота: instagram.com/abramenia_viktoryia/

22-гадовы кіроўца Toyota на пешаходным пераходзе збіла шасцігадовае дзіця, якое з цяжкімі траўмамі трапіла ў бальніцу, паведамляе Радыё Беласток.

Сведчачы перад судом, дзяўчына патлумачыла, што было цёмна, слізка, ішоў дождж, а бачнасць ускладнялася каляднымі ўпрыгожваннямі.

Яна таксама сказала, што з яе пункту гледжання гэта выглядала так, як быццам хлопчык трапіў злева проста пад колы машыны.

Гэтыя тлумачэнні не пераканалі суд, які прызнаў яе вінаватай у ненаўмысным парушэнні правілаў бяспекі дарожнага руху, у выніку чаго яна прычыніла цяжкія траўмы хлопчыку ў некалькі гадоў, за што прызначыў ёй 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады, а таксама на тры гады забараніў ёй кіраваць транспартнымі сродкамі і абавязаў выплаціць 5 тысяч злотых (1250 даляраў).

Нагадаем, што пасля аварыі шасцігадовага Мішу адвезлі ў рэанімацыю, дзе ўвялі ў штучную аварыю. Сям'я сабрала на лячэнне краўндфандынгам 300 тысяч еўра. Аднак пасля высветлілася, што ў Мішы была карта паляка, то яму магла быць аказаная бясплатна экстраная дапамога. Сям'я частку грошай пералічала на дабрачынны збор іншаму дзіцяці.

Nashaniva.com