Камітэт сейма Літвы падтрымаў прапанову павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарных ДНЖ для беларусаў

14 снежня адбудуцца актуальныя слуханні ў Сейме датычна становішча беларусаў ў прававым полі краіны.

12.12.2023 / 15:54

«Камітэт па міжнародных пытаннях Сейма падтрымаў павялічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў да трох гадоў!», — напісаў у сваім фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

14 снежня адбудуцца актуальныя слуханні ў Сейме датычна становішча беларусаў ў прававым полі Літвы.

«Маю спадзеў, што гэта будзе наша агульная інвестыцыя у супольную беларуска-літоўскую будучыню. Пасланне «за нашу і вашу свабоду» актуальнае і сёння. Натуральна што заглянулі і ў 2024 год. Нашы прыярытэты — канферэнцыя Каліноўскага, супольны круглы стол у Кіеве, альянс дэпутатскіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», — дадаў Анатоль Лябедзька.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы выступіў за ўніфікацыю абмежавальных мер для беларусаў і расіян

«Мы назіраем ​​беспрэцэдэнтную актыўнасць беларускіх спецслужбаў». Кіраўнік ДДБ Літвы выступіў за ўніфікацыю санкцый да беларусаў і расіян

«Ёсць новыя абставіны». МУС Літвы прапануе вярнуцца да пытання ўніфікацыі санкцый у адносінах да беларусаў і расейцаў

Nashaniva.com