Выходзіць альбом пра беларускія пахаванні ў свеце

Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў супрацы з выдавецтвам фонду «Камунікат» выпускае грунтоўны альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», створаны сябрамі Управы БІНіМу Наталляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам, паведамляе Bellit.info.

14.12.2023 / 19:21

На больш чым 600 старонках змешчаныя каляровыя выявы надмагілляў і біяграмы пахаваных беларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швецыі. Гэты дыхтоўны том ёсць вынікам шматгадовай збіральніцкай працы і падрымкі дзясяткаў зацікаўленых беларусаў з розных краінаў. Кніга выходзіць у серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Паводле ўкладальнікаў, кніга рыхтавалася пяць гадоў, а матэрыялы да яе пачалі збірацца яшчэ ў 1990-я гады.

БІНіМ і аўтары дзякуюць усім, хто дапамагаў збіраць інфармацыю, а таксама прысвячаюць кнігу памяці Вітаўта Кіпеля, які быў захоплены ідэяй яе стварэння і асабіста шмат гэтаму паспрыяў. 

Чытайце таксама:

Выходзіць зборнік выбраных твораў уніяцкага святара Льва Гарошкі

«Тое, што сёння адбываецца ў Беларусі, і ў архівах, і ў гістарычнай навуцы, выглядае сапраўднай катастрофай»

Як выдаць кнігу і яе прадаць. Парады рэдактаркі беларускага выдавецтва 

Nashaniva.com