38-гадовы Крышціяну Раналду за год забіў больш за ўсіх галоў у свеце — 54!

Партугальскі нападаючы Крышціяну Раналду за 2024 год забіў 54 галы. Гэта найлепшы вынік у свеце. Праўда, цяпер футбаліст гуляе за «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі, і ўзровень яго супернікаў не надта высокі.

31.12.2023 / 13:39

44 галы Крышціяну Раналду сёлета забіў за арабаў, яшчэ 10 за зборную Партугаліі.

Крышціяну Раналду. Фота: Armando Franca / AP

Звяртае на сябе ўвагу і ўзрост футбаліста, праз месяц яму споўніцца 39 гадоў.

Англічанін Хары Кейн з «Баварыі» і француз Кіліян Мбапэ з «ПСЖ» забілі 52 галы, нарвежац Эрлінг Холанд з «Манчэсцер Сіці» — 50 галоў.

Агулам жа ў Раналду за кар’еру 873 галы, гэта найлепшыя лічбы ў гісторыі футбола.

Nashaniva.com