Надзея Калач з Irdorath запісала пранізлівую песню, народжаную ў калоніі

Яе спеў суправаджаецца шчымлівымі выявамі лістоў і тэлеграм, якія прыходзілі ёй на Валадарку. 

31.12.2023 / 23:11

«Такім чынам, я вярнулася. Дзякуй тым, хто пісаў і піша лісты палітвязням. Дзякуй тым, хто пісаў мне, у гэтым быў сапраўдны паратунак, — напісала ў сябе ў інстаграме Надзея Калач, спявачка з гурту Irdorath. — Раней у мяне была традыцыя — публікаваць адну асабістую песню пад Новы год. Надышоў час працягнуць. Я выбрала «Мора»: песню, народжаную ў калоніі. Сёння яна стане свабоднай. Усіх З Новым годам, Надзея Ірдарат».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Nadezhda (@nadezhdairdorath)

Музыкаў гурту «Irdorath» арыштавалі за выкананне песні «Перамен» на дудзе на дэманстрацыі за свабодныя выбары ў 2020-м. І Надзеі, і яе мужу Уладзіміру Калачу суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Спеў Надзеі Калач суправаджаецца шчымлівымі выявамі лістоў і тэлеграмаў, якія прыходзілі ёй на Валадарку. 

Nashaniva.com