Змрочны Лукашэнка зачытаў свой тэлезварот асіплым голасам

Твар Аляксандра Лукашэнкі быў пакрыты тоўстым слоем танальнага крэму.

01.01.2024 / 01:03

Аляксандр Лукашэнка пачаў свой зварот з пажадання, каб наступны год быў мірны.

«Провожая Год мира и созидания, загадываем, чтобы следующий был таким же мирным для всех нас, для Беларуси. Мирным для наших соседей, да и для всех людей».

«Люди в погонах, спасибо вам за мир!» — дадаў ён у сярэдзіне звароту.

69-гадовы Аляксандр Лукашэнка запісаў свой зварот у пазалочаных інтэр'ерах Палаца Незалежнасці ў Мінску.

Складзены з наменклатуры Усебеларускі народны сход ён назваў «старадаўняй славянскай традыцыяй народаўладдзя».

«В политическом поле страны в новом статусе возродится древняя славянская традиция народовластия. Впервые Всебелорусское народное собрание начнет свою работу на правах конституционного органа. Тем самым мы создадим фундамент белорусской национальной государственности»

«Пусть все наши самые смелые мечты и желания исполнятся во имя мира и жизни. Будьте счастливы! С Новым годом!» — скончыў Аляксандр Лукашэнка свой зварот.

Nashaniva.com