Журналіст-фрык задаваў тупыя пытанні міліцэйскаму начальніку. Таму давялося на іх адказваць

У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, на якой распавялі, як забяспечваўся правапарадак пад час навагодніх святаў. Не абышлося без традыцыйных дзіўных пытанняў ад вядомага персанажа.

03.01.2024 / 18:25

Герман Напольскі пад час прэс-канферэнцыі. Скрын відэа belpresscenter / YouTube

Сярод прысутных на прэс-канферэнцыі быў Герман Напольскі, які наведвае практычна ўсе такога кшталту мерапрыемствы незалежна ад тэмы і задае абсурдныя пытанні.

Ён прадставіўся карэспандэнтам «Еўрапейскаай праўды» і задаў начальніку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандру Купчэні некалькі пытанняў у сваім стылі.

Спачатку Напольскі пацікавіўся, ці былі здзейснены злачынствы ў навагодніх касцюмах.

Аляксандр Купчэня адказвае на пытанні Напольскага. Скрын відэа belpresscenter / YouTube

«Такіх фактаў не было зарэгістравана», — коратка адказаў Купчэня.

На пытанне, ці былі нецвярозыя Дзеды Марозы і Снягуркі, Аляксандр Купчэня адказаў, што на яго меркаванне, такія людзі былі, але «супрацоўнікамі органаў унутраных спраў не затрымліваліся і не дакументаваліся».

А ці былі самастойныя звароты ў медыцынскія выцвярэзнікі?

«Такіх выпадкаў не было», — запэўніў міліцэйскі начальнік.

Чытайце яшчэ:

Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал

Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы 

Расійскія СМІ абураныя: Эстонія анулявала акрэдытацыю беларускаму журналісту Герману, які прадстаўляе неіснуючую газету

Nashaniva.com