Лукашэнка звольніў генерала Лісоўскага

Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў ад пасады намесніка начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-маёра Віктара Лісоўскага.

03.01.2024 / 18:45

Віктар Лісоўскі прабыў на пасадзе намесніка начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ больш за два гады.

Ён быў прызначаны на яе ў ліпені 2021 года, а да таго ўзначальваў Вайсковую акадэмію Беларусі. Яшчэ раней, у 2010-2016 гадах, ён быў начальнікам Мінскага сувораўскага вучылішча.

Чытайце таксама:

Звольнілі кіраўніка Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці

Лукашэнка зняў яшчэ аднаго намесніка начальніка Генштаба

Ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак нападу Расіі на Беларусь

Nashaniva.com