У Мінску зараз каля нуля. І гэта не жарт, і не памылка

Уся справа ў шкале.

08.01.2024 / 10:58

Тэмпература паветра паводле Цэльсія і Фарэнгейта. Фота: Wikimedia Commons

У Мінску ў 10:45 было 18°С марозу паводлка шкалы Цэльсія. Але калі перавесці ў шкалу Фарэнгейта, гэта будзе 0,4°С (-18 х 9 / 5 + 32 = 0,4°С).

Гэтую методыку падліку прыдумаў у 1724 годзе нямецкі навуковец Габрыэль Фарэнгейт. 

На шкале Фарэнгейта тэмпература таяння лёду роўная +32°F, а тэмпература кіпення вады +212°F (пры нармальным атмасферным ціску).

Дыяпазон 0 … +100°F па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону -17,8…+37,8°C па шкале Цэльсія. Нуль па шкале Фарэнгейта вызначаўся па тэмпературы сумесі вады, лёду і хларыду амонію (адпавядае прыкладна -17,8 °C).

Нармальная тэмпература чалавечага цела па шкале Цэльсія роўная +36,6 °C, а па шкале Фарэнгейта — +97,88°F. Шкалы Цэльсія і Фарэнгейта перасякаюцца ў кропцы -40 адзінак, дзе паказваюць на аднолькавую тэмпературу. 

Шкала Фарэнгейта была прынятая ў англамоўных краінах да 1960-х гадоў, а зараз засталася толькі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася

Nashaniva.com