У Гомельскай вобласці зноў затрымлівалі людзей

Праваабаронцам пакуль невядома, што стала з затрыманымі

08.01.2024 / 14:56

З крыніц, блізкіх да міліцыі, стала вядома пра затрыманне чатырох чалавек. У відэа яны распавядаюць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша «Гомельская вясна».

На жаль, праваабаронцам пакуль невядома, што стала з затрыманымі, але, мяркуючы па допісе на адным з прапагандысцкіх рэсурсаў, яны пакараныя адміністрацыйнымі спагнаннямі. 

Вядома, што адзін з затрыманых — Ігар Песікаў са Светлагорска. 

Nashaniva.com